BE RU EN

Віталь Портнікаў назваў тры сцэнары заканчэння вайны ва Украіне

  • 21.11.2023, 17:19

Могуць быць прынятыя гарантыі бяспекі для украінцаў.

Існуюць як мінімум тры магчымыя сцэнары заканчэння вайны ва Украіне. Сярод іншага, могуць быць прынятыя гарантыі бяспекі для ўкраінцаў або можа быць падпісаная мірная дамова.

Такое меркаванне выказаў украінскі палітычны эксперт і журналіст Віталь Портнікаў у эфіры «Гаворыць вялікі Львоў». Ён адзначае, што магчымыя розныя варыянты далейшага развіцця падзей.

«Могуць быць розныя варыянты. Могуць быць гарантыі бяспекі для ўкраінцаў, якія не дазволяць расейцам больш прасоўвацца. Можа быць вычарпанне рэсурсаў, калі вайна спыніцца на лініі размежавання і можа быць перамір'е, якое Расея і Украіна падпішуць не з трэцімі краінамі, а паміж сабой», – адзначыў Портнікаў.

Ён мяркуе, што магчымы таксама трэці варыянт – калі ўкраінскія вайскоўцы возьмуць пад агнявы кантроль акупаваныя тэрыторыі.

«Можа быць трэці варыянт, калі Расея будзе думаць, што яна кантралюе пэўныя ўкраінскія тэрыторыі, але не зможа там знаходзіцца, таму што гэтыя тэрыторыі будуць пад агнявым кантролем УСУ. Можа быць рознае, нават цяпер, калі мы знаходзімся ў сітуацыі прадчування пазіцыйнай вайны», – адзначыў журналіст.

Апошнія навіны