BE RU EN

Пяскоў заявіў пра замахі на Пуціна

  • 21.11.2023, 16:01

Прэс-сакратар Крамля дапоўніў словы Зяленскага пра ліквідацыю кіраўніка РФ.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў адказ на пытанне, ці гатовая Украіна ліквідаваць Уладзіміра Пуціна.

Паводле ягоных словаў, на Пуціна ўжо нібыта шмат разоў рабілі замахі словамі з Украіны, паведамляе ТАСС.

«Замахваліся словамі на Пуціна шмат разоў з Украіны. На самых розных узроўнях. Мы выдатна ўсведамляем гэта. І нічога ў іх (Украіны – рэд.) не атрымаецца», – сказаў Пяскоў.

Нагадаем, Зяленскі ў інтэрв'ю The Sun заявіў, што Расея не пакідае намераў любым спосабам ухіліць украінскага прэзідэнта, і Украіна ў сваю чаргу таксама можа ліквідаваць Пуціна, калі будзе такая магчымасць, таму што гаворка ідзе пра абарону краіны.

На пытанне, ці скарыстаецца Украіна шанцам забіць Пуціна, калі надарыцца такая магчымасць, Зяленскі адказаў: «Гэта вайна – і Украіна мае ўсе правы абараняць сваю зямлю».

Апошнія навіны