BE RU EN

У Мелітопалі партызаны накармілі пацучынай атрутай афіцэраў расейскай ФСБ

  • 21.11.2023, 15:27

Расейцы замовілі ў адной з мясцовых кавярняў ежу і алкаголь.

У акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці ўкраінскія партызаны атруцілі адразу некалькі расейскіх захопнікаў, паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

Са слоў кіраўніка горада, актывісты ўкраінскага супраціву даведаліся, што расейцы замовілі ў адной з мясцовых кавярняў ежу і алкаголь, пасля чаго заправілі ўсё гэта пацучынай атрутай.

«Ёсць чарговая партыя ліквідаваных ворагаў, пра што нават пішуць варожыя ТГ-каналы. Нашы партызаны замовілі ежу ў адной з мясцовых кавярняў, і, пасля таго як расейскія акупанты змаглі яе пакаштаваць, усе (акупанты - рэд.) атруціліся. Частка з іх загінула і больш дакладна не зможа ваяваць супраць нашай дзяржавы», - адзначыў Фёдараў.

У сваю чаргу, расейскія медыярэсурсы паведамляюць, што ежу з пацучыным атрутай атрымалі супрацоўнікі расейскай службы ФСБ.

У выніку мінімум трое з іх памерлі, яшчэ адзін, прычым афіцэр, знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Цяпер акупанты спрабуюць знайсці кур'ера, які прывёз акупантам атручаную вячэру, але гэтыя пошукі пакуль не мелі поспеху.

Апошнія навіны