BE RU EN

«Гэта адкідае Расею на 100 гадоў таму»

  • 21.11.2023, 15:04

Стала вядома пра новую няўдачу Крамля.

Абарот замежнага гандлю Расеі за студзень-верасень 2023 года ўпаў да $530 млрд, што на 16% менш, чым годам раней, паведаміла мытная служба РФ. Знізіўся экспарт, а імпарт вырас. Пасля страты еўрапейскага рынку на гандаль з Азіяй у РФ зараз прыпадае амаль 70%.

Эканамісты адзначаюць, што зніжэнне расейскага экспарту – гэта і падзенне аб'ёмаў праз адсутнасць інфраструктуры гандлю з краінамі Поўдня, гэта і істотна ніжэйшая прыбытковасць гэтых рынкаў. Рост імпарту - аналагічная праблема.

Гандаль з Азіяй ва ўмовах адсутнасці неабходнай інфраструктуры (ды яшчэ і пад санкцыямі) азначае, што адзін і той жа тавар у Еўропе і ў Азіі будзе каштаваць для Расеі істотна даражэй у Азіі.

Адсюль і рост імпарту, выражаны ў грошах. Ужо таму страта еўрапейскага напрамку гандлю (а гэта, здаецца, зараз будзе праблемай на многія пакаленні) адкідае Расею на добрую сотню гадоў, піша расейскі аналітык Анатоль Нясміян.

«Мы патрапілі ў стагнацыйны трэнд проста ў сілу немагчымасці мадэрнізацыі з-за страты доступу да тэхналогій. Азіяцкія тэхналогіі другасныя, каштуюць істотна даражэй, і галоўнае - залежнасць палітычная будзе непараўнальна больш сур'ёзная, чым з еўрапейцамі», - адзначае ён.

Праблема ў тым, што стварыць з гэтага «азіяцкага балота» нешта нават аддалена падобнае на еўрапейскі рынак немагчыма.

У краін глабальнага Поўдня проста няма ніякіх перадумоў стаць другой Еўропай: іх эканомікі другасныя, а перыядычныя ўздымы заўсёды заканчваюцца катастрафічным крахам, да чаго зараз поўным ходам ідзе Кітай, дадае экспэрт.

«Аднак шкадаваць ужо позна. Ленінградсікя крымінальнікі выканалі сваю гістарычную місію - абакралі Расню да ніткі і адарвалі яе ад цывілізацыі. І зараз усё адно, хто будзе пасля іх, сітуацыя ўжо не зменіцца. Безумоўна, дубагаловыя патрыёты ў гэтым месцы адразу ж пачнуць казаць аб расейскай версіі ідэі «чучхе» і апоры на ўласныя сілы. Але без тэхналагічнага развіцця апора на ўласныя сілы - гэта заўсёды адставанне, прычым фатальнае і беспраходнае. Без доступу да перадавых тэхналогій і канкурэнцыі з самымі развітымі краінамі шанцаў на развіццё няма. Гэта як гуляць у футбол са зборнай Кубы. Што толку ў перамозе 8:0, калі каманда Кубы - гэта зборная ЖЭКа? Ніякая Азія не стане прадаваць нам тэхналогіі, якія дазволяць Расеі апярэдзіць іх хоць у нечым, так што адставанне ўжо закладзенае на вельмі працяглую перспектыву», - падкрэсліў экспэрт.

Апошнія навіны