BE RU EN

У цэнтры Севастопаля раздалася серыя магутных выбухаў

  • 21.11.2023, 14:30

Акупанты заявілі аб ракетным нападзе.

У цэнтры акупаванага Севастопаля днём 21 лістапада прагрымелі выбухі. Трывога не абвяшчалася, але расейскія прапагандысты напісалі аб ракетнай небяспецы ў Крыме.

Са звестак «Крым.Рэаліі», першы выбух быў чутны ў цэнтры Севастопаля каля 12:10. Праз дзве хвіліны Telegram-канал выдання паведаміў аб другім выбуху.

Акупанты паўвыспы не абвяшчалі паветранай трывогі, аднак прапагандысцкія паблікі на 12:10 абвясцілі аб «авіяцыйнай небяспецы».

«Авіяцыйная небяспека Рэспубліка Крым», «У некаторых службах Крыму абвешчаная ракетная небяспека», - напісалі ў адным з севастопальскіх Telegram-каналаў.

Пасля гэтых двух у Севастопалі былі і іншыя выбухі. Як піша «Крымскі вецер», іх было як мінімум пяць.

«На працягу 20 хвілін у Севастопалі былі чутныя гукі 5 выбухаў, падобныя на пускі ракет, паведамляюць нашы падпісчыкі», - гаворыцца ў публікацыі ад 13:00.

Афіцыйныя асобы пакуль не тлумачаць, з чым могуць быць звязаныя гэтыя выбухі ў Севастопалі. Прадстаўнікі акупацыйнай «адміністрацыі» таксама маўчаць аб інцыдэнце.

Апошнія навіны