Прэзідэнт Сербіі прапануе ўраду разгледзець пытанне супольных вучэнняў з NАТО
- 21.11.2023, 14:22
Падрабязнасці.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў аб намеры прапанаваць ураду Сербіі разгледзець магчымасць правядзення вайсковых вучэнняў з NАТО ды іншымі партнёрамі.
Пра гэта Вучыч сказаў на супольнай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром NАТО Енсам Столтэнбэргам, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на РТС.
«Як гетман, я накірую запыт да ўрада Рэспублікі Сербія разгледзець пастанову аб аднаўленні супольных вучэнняў з NАТО, якія мы праводзілі раней, і з іншымі нашымі партнёрамі набліжэйшым часам», - сказаў Вучыч.
Традыцыйна звязаная з Расеяй Сербія не з'яўляецца членам NАТО, але ўдзельнічае ў праграме «Партнёрства дзеля міру» з 2006 года. Перспектыву правядзення сумесных вучэнняў з NАТО можна тлумачыць як крок да больш шчыльнага супрацоўніцтва.
Аднак афіцыйная пазіцыя Сербіі што да паўнапраўнага сяброўства ў NАТО застаецца нязменнай, а нейтралітэт з'яўляецца ключавым аспектам яе вайсковай палітыкі.
«Сербія з'яўляецца вайсковай нейтральнай краінай і будзе заставацца вайскова- нейтральнай краінай. Але вядома, хто кіруе войскам і хто камандуе войскам Сербіі», - сказаў Вучыч.
Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнбэрг напярэдадні дапусціў павелічэнне кантынгенту NАТО на Заходніх Балканах з тым, каб супрацьдзейнічаць дэстабілізацыі рэгіёну.
NАТО ўжо павялічыў свой кантынгент у Косаве KFOR пасля таго, як паміж Прышцінай і Бялградам у канцы верасня абвастрылася напружанасць.