«Пра нас выціраюць ногі!»: у Расеі ўзбунтаваліся жонкі мабілізаваных
- 21.11.2023, 14:18
На іх спрабуюць "уздзейнічаць".
Жонкі "мобікаў" у розных гарадах Расеі спрабуюць арганізаваць бунты і мітынгі, каб вярнуць дадому сваіх мужчын. Расейскія ўлады дазволаў на масавыя мерапрыемствы не даюць, прыкрываючыся “кавіднымі абмежаваннямі”, замест гэтага прапануюць расейкам ільготы і грошы.
Аб гэтым гаворыцца ў матэрыяле BBC. Жанчыны скардзяцца, што замест дэмабілізацыі ім прапануюць павелічэнне адпачынкаў і заробкаў, але гэта не заменіць здароўе мужчын.
Больш за ўсё іх непакоіць, што мабілізаваныя павінны быць на фронце да заканчэння "СВА", але дакладных дат, калі гэта адбудзецца, ніхто не называе. Таму жонкі акупантаў спрабуюць надаць сваёй праблеме як мага большую публічнасць.
У сваіх адпісках на зварот расеек у Генштабе РФ паспрабавалі растлумачыць, што ім невыгадная ўстаноўка тэрмінаў службы мабілізаваных. Маўляў, тады яны будуць атрымліваць тарыф усяго на дзве тысячы рублёў, што прывядзе да катастрафічнага падзення даходаў сем'яў вайскоўцаў і росту сацыяльнай напружанасці.
Цяпер жонкі акупантаў скардзяцца, што расейскае камандаванне пастаянна "пераабуваецца" і мяняе свае заявы. Жанчыны намагаюць на тым, што ваяваць павінны вайскоўцы, а не цывільныя людзі.
“Мы вельмі доўга паводзілі сябе мірна, але мы бачым, што аб нас выціраюць ногі. Улада сама сябе паставіла ў сітуацыю, калі вельмі лёгка разгойдваць лодку, і не трэба нас у гэтым вінаваціць - мы нічога не разгойдваем, мы проста хочам вярнуць нашых мужчын”, - заяўляюць расейкі.