Экс-кіраўніка ўправы СК РФ знайшлі мёртвым
- 21.11.2023, 14:12
Цела знайшлі ў калоніі.
Экс-кіраўнік управы міжведамаснага ўзаемадзеяння і ўласнай бяспекі Следчага камітэта РФ Міхаіл Максіменка знойдзены мёртвым, паведаміў РБК ягоны адвакат Андрэй Грыўцоў.
Яго цела знайшлі ў адной з калоній, паведаміў ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы. Тэлеграм-канал "112" піша, што яго знайшлі мёртвым у памяшканні для захоўвання рэчаў псіхіятрычнай лякарні.
У красавіку 2018 года Міхаіла Максіменку прысудзілі да 13 гадоў строгага рэжыму і штрафу на 165 млн расейскіх рублёў у справе аб хабарах ад прадстаўнікоў крымінальнага свету і пазбавілі рангу палкоўніка юстыцыі, агулам за абвінавачванні ў 2020 годзе яму прызначылі 14 гадоў калоніі і штраф 250 млн расейскіх рублёў.