BE RU EN

«Беларусы застаюцца без працы і грошай»

  • 21.11.2023, 12:55

Эканамічная сітуацыя ў краіне на прыкладзе двух прадпрыемстваў.

Беларусаў працягваюць звальняць, піша чытач сайта Charter97.org.

Адбыліся масавыя скарачэнні працаўнікоў на магілёўскім абутковым заводзе “Шагавіта”. За два тыдні звольнілі 72 чалавекі, 22% ад агульнай колькасці персаналу.

Працягваюць зачыняцца крамы "Востраў чысціні". Днямі зачыніліся адразу тры крамы ў Бабруйску, без працы засталіся больш за 20 чалавек.

Лукашэнкаўская прапаганда радасна рапартуе аб тым, што санкцыі ніяк не паўплывалі на эканоміку. Але гэтыя факты кажуць пра адваротнае. Праз санкцыі, падатковага і карупцыйнага прыгнёту дзяржавы, прадпрыемствы вымушаныя закрывацца і скарачаць работнікаў. А беларусы застаюцца без працы і грошай, вымушаныя эміграваць у пошуках годнага жыцця.

Апошнія навіны