«Алігатар» расейцаў знішчыў сваю ж бранятэхніку
- 21.11.2023, 12:13
Прапаганда спрабавала выдаць яе за "ўкраінскую".
Расейскія вайскоўцы пахваліліся ў сацсетках знішчэннем нібыта “ўкраінскай бранятэхнікі”, якая была іх уласнай МТ-ЛБ.
У пракрамлёўскіх Telegram-каналах было апублікавана відэа з гелікаптэрам Ка-52М “Алігатар”, які знішчае ракетай, якая стаіць каля пасадкі маталыгу.
Аднак дзякуючы геалакации OSINT-адмыслоўцы хутка ўсталявалі, што напраўду на апублікаваных кадрах расейская тэхніка, якая была знішчана байцамі 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне Новаміхайлаўкі яшчэ ў кастрычніку.
Падобныя памылкі, якія крамлёўская прапаганда выдае за "ваенныя дасягненні", адбываюцца з расейскімі верталётчыкамі рэгулярна.
Так, у чэрвені экіпаж расейскага “Алігатара” пераблытаў звычайную сельскагаспадарчую тэхніку з украінскімі танкамі Leopard 2, пасля чаго расейцы яшчэ і выхваляліся іх знішчэннем, з-за чаго зазналі кпіны нават з боку так званых “z-ваенкараў”.