BE RU EN

Беларускія падлеткі падселі на вэйпы

  • 20.11.2023, 11:13

Апублікаваная статыстыка.

За апошнія пяць гадоў колькасць вэйпераў сярод школьнікаў вырасла ўтрая - такія звесткі публікуе Навукова-практычны цэнтр гігіены. І калі раней можна было лёгка адсачыць падлетка, які паліць, па паху, то зараз гэта зрабіць значна складаней.

Са звестак апытання, дзель вэйпераў сярод падлеткаў - блізу 15%. Крытычнай адзнакай з'яўляецца 9-ы клас. Колькасць школьнікаў, якія дымяць у перапынках паміж урокамі ў гэтым узросце, рэзка вырастае ў 3,5 раза ў параўнанні з 7-класнікамі. Што цікава, дзяўчынкі значна часцей за хлопчыкаў не бачаць ніякіх небяспек у электронным курэнні (10,2% супраць 4,2%).

НПЦ гігіены ўжо 18 гадоў вядзе маніторынг курэння сярод школьнікаў пры дапамозе апытання Global Youth Tobacco Survey. Наконт вэйпінгу сёлета апытвалі амаль 3,5 тысячы дзяцей і падлеткаў у 39 школах Беларусі. Удзельнічалі ў маніторынгу толькі навучэнцы 7-10-х класаў.

Ва ўсёй гэтай статыстыцы ёсць і адна добрая навіна - курэнне звычайных цыгарэт з кожным годам становіцца ўсё менш папулярным (за сем гадоў дзель падлеткаў, якія паляць, знізілася амаль у пяць разоў).

Апошнія навіны