BE RU EN

На Сонцы ўтварыўся каньён, шырэйшы за ЗША

  • 2.11.2023, 20:50

Відэа.

31 кастрычніка на Сонцы адбыўся вялікі выкід магнітнай ніткі, што прывяло да ўтварэння вогненнага каньёна, шырыня якога перавышае шырыню Злучаных Штатаў. Пра гэта паведамляе Spaceweather.

Каньён мае 10 000 кіламетраў у шырыню і ў 10 разоў большую даўжыню. Сонечныя ніткі ўяўляюць з сябе каласальныя дугі наэлектрызаванага газу, якія трымаюцца ва ўзважаным стане над паверхняй Сонца і рэагуюць на магнітнае поле. Пры нестабільнасці магнітнага поля нітка руйнуецца, што прыводзіць да сонечных выбухаў.

Атрымалася зафіксаваць такія вывяржэнні і яны могуць выклікаць палярныя ззянні. Паводле звестак NASA, яны чакаюцца 4 лістапада.

Гэтыя палярныя ззянні з'яўляюцца, калі энэргетычныя часцінкі Сонцы сутыкаюцца з верхнімі пластамі атмасферы Зямлі, што прыводзіць да выпуску святла. Пакуль сонечная актыўнасць расце, паколькі падыходзім да сонечнага максімуму – піку сонечнай актыўнасці ў 11-гадовым сонечным цыкле.

Апошнія навіны