BE RU EN

Што адбудзецца з арганізмам, калі піць піва штодзень

  • 18.11.2023, 13:42

Амэрыканскія спецыялісты адказалі.

Піва было адным з самых папулярных напояў на працягу стагоддзяў дзякуючы свайму мноству смакаў і культурнаму значэнню. Аднак, як і ўсякі іншы трунак, піва можа істотна паўплываць на Ваш арганізм.

Са слоў амэрыканскіх спецыялістаў, штодзённае ўжыванне піва мае мноства наступстваў: ад павелічэння вагі і праблем з пячонкай да парушэнняў сну і абязводжвання.

Што ж напраўду адбудзецца з Вашым целам, калі ўжыванне піва стане штодзённай звычкай?

«Паасобныя даследаванні паказваюць, што сярэдняе спажыванне піва можа прынесці пэўную карысць для здароўя, напрыклад, палепшыць здароўе сэрца і забяспечыць неабходныя пажыўныя рэчывы. Штодзённае ж ужыванне піва можа прычыніцца да мноства праблем са здароўем», — піша Eat This, Not That.

Што адбудзецца з Вашым целам, калі Вы будзеце піць піва штодня

Вось толькі частка наступстваў, якімі пагражае частае ўжыванне піва:

павелічэнне вагі (у піве ёсць шмат калорый, вугляводаў, якія спрыяюць павелічэнню вагі);

абязводжванне (штодзённае ўжыванне піва можа прычыніцца да абязводжвання, у выніку чаго Вы адчуеце сябе сасмяглым і знясіленым);

аслабленая імунная сістэма (празмернае ўжыванне алкаголю прыгнятае імунную функцыю, робячы Вас больш успрымальным да інфэкцый);

падвышаная рызыка захворванняў пячонкі (рэгулярнае штодзённае ўжыванне піва ставіць пад рызыку Вашу пячонку);

парушэнні сну (алкаголь пагаршае якасць сну, прыводзячы да частага абуджэння і адсутнасці аднаўленчага адпачынку);

дэфіцыт пажыўных рэчываў (алкаголь можа перашкаджаць засваенню неабходных вітамінаў і мінералаў);

праблемы са скурай (хранічнае абязводжванне можа прычыніцца да сухасці і лушчэнне скуры).

Таксама ўжыванне піва можа парушыць рэгуляцыю ўзроўню цукру ў крыві і павысіць рызыку з'яўлення раку.

Апошнія навіны