BE RU EN

Пасля рэзанансу ў інтэрнэце з сайта «Минской правды» выдалілі антыізраільскі артыкул

  • 9.10.2023, 17:19

Дзяржаўная газета спалохалася наступстваў.

Артыкул калумніста RT Ігара Молатава ў «Минской правде», дзе ён салідарызаваўся з палестынскімі баевікамі і пісаў, што перамога Палестыны — гэта перамога Масквы і Менска, выдалілі з сайта выдання, заўважыў тэлеграм-канал «Кулуары KYKY».

Учора на сайце дзяржаўнай газеты «Минской правды» выйшла першая калонка супрацоўніка Russia Today Ігара Молатава аб нападзе Палестыны на Ізраіль.

У ёй Молатаў напісаў, што сітуацыя «раздзімаецца з мэтай унесці раскол у беларускім і расейскім грамадстве, якое адзінае ў падтрымцы Палестыны», а таксама, што «перамога Палестыны - гэта перамога Масквы і Менска».

Апошнія навіны