BE RU EN

Беларус Герасімаў падолеў тэнісіста, які на 300 пазіцый вышэйшы за яго ў рэйтынгу

  • 12.10.2023, 12:39

І выйшаў у 1/4 фіналу на турніры ў Кітаі.

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прабіўся ў чвэрцьфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэне. Ён падолеў француза Тэрэнса Атмана, які знаходзіцца на 148-м месцы ў сусветным рэйтынгу, піша tochka.by.

Сам Герасімаў сягоння 503-і. Хаця два тыдні таму ён быў яшчэ амаль на 150 пазіцый ніжэйшы. Уся рэч у тым, што 30-гадовы беларус больш за два гады не гуляў на высокім узроўні, таму і апусціўся так нізка ў сусветным рэйтынгу. Але даволі ўдалы выступ на нядаўнім турніры ў Астане, дзе Ягор патрапіў у лік 16 наймацнейшых, дадаў яму балаў.

У асноўную сетку турніру ў Шэньчжэне Герасімаў прабіўся праз кваліфікацыю, падолеўшы двух кітайскіх тэнісістаў. У 1/16 фіналу ён адолеў прадстаўніка Аўстраліі Лі Ту (200) - 4:6, 6:4, 6:4.

Француз Тэрэнс Атман быў зрынуты беларусам у двух сэтах - 7:6 (7:4), 6:3. У гульні за выхад у паўфінал Герасімаў сустрэнецца з казахстанскім тэнісістам Бейбітам Жукаевым (302).

Прызавы фонд спаборніцтваў складае $130 тысяч. Турнір у Шэньчжэне закончыцца 15 кастрычніка.

Апошнія навіны