BE RU EN

«Ураджайны дзень»: УСУ знішчылі пункт кіравання і вялікую колькасць артылерыі РФ

  • 1.10.2023, 22:10

Сёння ўкраінскія вайскоўцы ліквідавалі расейскі склад боепрыпасаў.

На працягу дня ўкраінскія вайскоўцы чарговым разам магутна ўдарылі па расейскіх пазіцыях на фронце, знішчыўшы варожы пункт кіравання і вялікую колькасць расейскай артылерыі.

Як паведамляе Генштаб УСУ, цягам дня ўкраінская авіяцыя 13 разоў ударыла па раёнах збору расейскіх вайскоўцаў, іх узбраення і тэхнікі. Акрамя таго, падраздзяленні ракетных войскаў знішчылі зэнітна-ракетны комплекс, пункт кіравання, склад боепрыпасаў і 16 артылерыйскіх гармат расейцаў.

У той жа час, у гэтыя дзень Расея нанесла чарговы ўдар па Украіне, ужыўшы блізу 30 ударных беспілотнікаў тыпу "Shahed-136/131" з паўднёвага, паўднёва-ўсходняга і паўночнага кірункаў. Украінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 16 варожых "шахедаў".

Усяго за дзень расейцы нанеслі 8 ракетных і 72 авіяцыйныя ўдары, а таксама ўчынілі 20 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і мірных населеных пунктах. У выніку расейскіх тэрарыстычных атак ёсць загінулыя і параненыя цывільныя асобы. Таксама разбураны і пашкоджаны прыватныя жылыя дамы і іншая грамадская інфраструктура.

Апошнія навіны