BE RU EN

Ізраіль перадаў Украіне куленепрабівальныя карэты хуткай дапамогі

  • 31.01.2023, 19:20

Яны будуць выкарыстоўвацца падраздзяленнямі ратавальнікаў.

Ізраіль перадаў Украіне куленепрабівальныя карэты хуткай дапамогі. Яны будуць выкарыстоўвацца падраздзяленнямі ратавальнікаў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Ізраілю.

«Міністэрства абароны Ізраілю перадало ўкраінскім ратавальнікам 3 куленепрабівальныя санітарныя машыны», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ізраільская кампанія «Plasan Re'em» забранявала машыны хуткай дапамогі і аснасціла неабходным медыцынскім абсталяваннем.

Размова ідзе пра дадатковыя маніторы, дэфібрылятары і кіслародныя сістэмы.

Апошнія навіны