Кіраўнік МЗС Егіпта перадаў Лаўрову пасланне ад ЗША
- 31.01.2023, 17:46
Міністр замежных спраў РФ распавёў яго змест.
Кіраўнік МЗС Егіпта Самех Шукры перадаў кіраўніку расейскай дыпламатыі Сяргею Лаўрову пасланне ад дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена. Яно датычыцца вайны ва Украіне, паведамляе «Інтэрфакс».
Лаўроў заявіў, што кіраўнік МЗС Егіпта сапраўды перадаў «пэўнае пасланне» ад Блінкена, які наведаў Каір.
Са слоў Лаўрова, ён «пацвярджае», што Шукры перадаў «пэўнае пасланне» Блінкена, які быў нядаўна з візітам у Каіры.
Кіраўнік расейскай дыпламатыі заявіў, «Расея гатовая разглядаць канструктыўныя прапановы».
«У гэтым сэнсе мы пачулі чарговым разам праз спадара міністра пасланне аб тым, што «Расея павінна спыніць», «Расія павінна сысці», і тады ўсё будзе добра», - сказаў ён.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ЗША дасылаюць Кітаю сігнал.