BE RU EN

У Менску юрыста прысудзілі да года калоніі за ўдзел у трох Маршах

  • 31.01.2023, 17:36

Прыгавор вынес суддзя Дзмітрый Карсюк.

28-гадовага юрыста Яўгена Папакуля прыгаварылі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прыгавор агучыў 24 студзеня 2023 года Дзмітрый Карсюк у судзе Цэнтральнага раёна Менска, паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязня прызналі вінаватым на падставе ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у трох Маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён «неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянтаў спыніць удзел у мірных сходах».

«Менсктранс» заявіў пазоў аб выплаце матэрыяльнай шкоды ў суме, большай за 47,7 тысячы рублёў, ён будзе разгледжаны ў рамках грамадзянскага судаводства.

Папакуль быў затрыманы ў жніўні 2022 года.

Апошнія навіны