Крымскія партызаны зліквідавалі важных афіцэраў Расгвардыі
- 31.01.2023, 16:49
Апублікавана відэа з месца здарэння.
Удзельнікі вайсковага руху ўкраінцаў і крымскіх татараў АТЭШ у Крыме ліквідавалі двух важных афіцэраў Расгвардыі, якія ехалі з Севастопаля ў Сімферопаль і згарэлі ў аўтамабілі.
Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале руху Атэш.
«Атэш працуе. Мінус два афіцэры Расгвардыі! У нас доўгія рукі. І мы запусцілі іх у гняздо апрычнікаў Крамля - у Расгвардыю», - напісалі там.
Удзельнікі руху ўвайшлі ў, як яны самі пішуць, злачынную па сваёй сутнасці арганізацыю і змаглі ліквідаваць у Крыме двух надзвычай важных афіцэраў Расгвардыі, якія спяшаліся з Севастопаля ў Сімферопаль, аднак не месца прызначэння яны не даехалі - згарэлі ў аўтамабілі пасля дэтанацыі самаробнай выбуховай прылады.
«Віншуем нашых братоў з паспяховай аперацыяй. Выбуховае прыстасаванне хоць і самаробнае, але выбухае не горш за казённае. Малайцы! Гэта толькі пачатак!» - паабяцалі ў АТЭШ.
На відэа бачна, што аўтамабіль з расгвардзейцамі загарэўся дзесьці на мосце па дарозе ў Сімферопаль.