Буданаў раскрыў дыягназ Пуціна і распавёў аб двайніках кіраўніка Крамля
- 31.01.2023, 16:15
Кіраўнік украінскай выведкі ўпэўнены, што расейскі дыктатар цяжка хворы.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пакутуе ад цяжкага анкалагічнага захворвання, заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.
Такую інфармацыю кіраўнік украінскай выведкі агучыў у інтэрв'ю амерыканскаму выданню The Washington Post.
Буданаў упэўнены ў тым, што расейскі дыктатар невылечна хворы на рак.
Таксама кіраўнік ГУР заявіў, што Пуцін мае некалькі двайнікоў.
«Гэта адкрытае пытанне, ці сапраўдны гэта Пуцін цяпер», - заявіў Буданаў.
З гэтымі словамі выданне звязала і нядаўнюю заяву Зяленскага, які казаў: няма ўпэўненасці ў тым, што Пуцін дагэтуль жывы.