Беларускіх вайскоўцаў падзеляць на спецгрупы па 10-30 чалавек?
- 31.01.2023, 15:50
І забяспечаць наборамі аптэчак, разлічаных на доўгі час «эвакуацыі» з месца ранення.
Беларускія ўзброеныя сілы атрымаюць новыя групавыя аптэчкі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, цяпер ідзе камплектацыя спецыяльных заплечнікаў.
Такія аптэчкі прызначаныя для падраздзяленняў колькасцю 10-30 чалавек. Аптэчкі можна выкарыстоўваць па прызначэнні, а таксама для даўкамплектавання аптэчак першай дапамогі. Заплечнікі маюць тры розныя медыцынскія зоны доступу, якія мяркуецца выкарыстоўваць у залежнасці ад сітуацыі.
«Аптэчка ўлічвае сучасныя рэаліі - час эвакуацыі ўзрос. Задача - падтрымаць параненага да яго дастаўкі ў медустанову», - пракаментавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.