BE RU EN

Расейскія прапагандысты запанікавалі праз высадку дэсанта УСУ на левым беразе Дняпра пад Херсонам

  • 31.01.2023, 14:54

Вылазка заспела непрыяцеля знянацку.

У вайсковых тэлеграм-каналах пачалася паніка праз паведамленні аб высадцы ўкраінскага дэсанта на левым беразе Дняпра пад Херсонам.

Расейскія «вайсковыя карэспандэнты» апублікавалі мапу з месцам высадкі дэсанта УСУ.

«Вораг блізу 9 раніцы 31 студзеня 2023 года на трох лодках высадзіўся на наш бераг Дняпра, замацаваўся ў найбліжэйшых дамах», - паведамляе канал «Два маёры».

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскае войска правяло шэраг паспяховых рэйдаў на левым беразе Дняпра і «прамацала» расейскую абарону. У адной з такіх атак на тылы ворага бралі ўдзел і добраахвотнікі-беларусы, якія ваююць у падпарадкаванні Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Апошнія навіны