Буданаў распавёў аб дзесяці замахах на сябе
- 31.01.2023, 14:45
Кіраўнік украінскай выведкі назваў падзею, пасля якой гэта пачалася.
Кіраўнік украінскай выведкі Кірыл Буданаў перажыў шматлікія замахі на сябе. Лік іх сыходзіць на дзясятак.
Аб гэтым Буданаў распавёў у інтэрв'ю The Washington Post.
З ягоных слоў, усе спробы замаху пачаліся з таго моманту, калі ў жніўні 2016 года ў акупаваным Крыме быў забіты падпалкоўнік Федэральнай службы бяспекі Расеі (ФСБ). Адказнасць за гэта вешалі расейцы, зрэшты, нібыта на «ўкраінскіх дыверсантаў».
«І ўсе замахі на маё жыццё пачаліся пасля гэтага», - заявіў Буданаў.
Пры гэтым сам кіраўнік ГУР ні пацвердзіў, ні зняпраўдзіў сваё дачыненне да гэтай аперацыі.
«Нешта здарылася», - сказаў ён.
Што тычыцца замахаў на Буданава, то вядома, што ў 2019 годзе пад ягоны аўтамабіль заклалі бомбу, але яе своечасова ўзарвалі, а ўсяго рознага кшталту замахаў на яго было сама меней 10.
Гэта прымусіла кіраўніка ГУР весці асцярожнае асабістае жыццё. Як піша выданне, Буданаў звычайна знаходзіцца ў сваім офісе і рэдка з'яўляецца ў публічнай прасторы.
«У яго кабінеце ўвесь час гучыць класічная музыка - магчыма, гэта абарона ад усякіх спроб праслухаць тое, што гавораць унутры», - мяркуюць у WP.
Як паведамляў сайт Charter97.org, у пачатку жніўня гэтага года Служба бяспекі Украіны дала справаздачу аб затрыманні кілераў, якія планавалі забойства міністра абароны Аляксея Рэзнікава і начальніка Галоўнай управы выведкі Кірыла Буданава.