BE RU EN

Спявак Ігар Нікалаеў шпіталізаваны ў Маскве з падазрэннем на інфаркт

  • 31.01.2023, 14:31

Музыка знаходзіцца ў блоку інтэнсіўнай тэрапіі.

Расейскі спявак і кампазітар Ігар Нікалаеў шпіталізаваны ў Маскве з падазрэннем на інфаркт. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Baza.

63-гадовага музыку даставілі ў Цэнтр кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя з болямі ў грудзях. Паводле інфармацыі Mash, 30 студзеня а 5.00 яму выклікалі «хуткую» ў загарадны дом праз праблемы з сэрцам. Яму дыягнаставалі нестабільную стэнакардыю.

Спачатку яго прывезлі ў лякарню ў Краснагорску, але потым перавезлі ў сталіцу. Цяпер 63-гадовы артыст знаходзіцца ў блоку інтэнсіўнай тэрапіі. Яго абследуюць лекары.

Пазіцыя Ігара Нікалаева па вайне ва Украіне

Ігар Нікалаеў з 24 лютага ні разу не выказаўся пра вайну ва Украіне. Аднак нядаўна ён выступіў з Крысцінай Арбакайтэ. Нікалаеў з'явіўся на сцэне ў сінім гарнітуры, а Арбакайтэ - у жоўтай сукенцы. У Расеі ўбачылі ў гэтым намёк на антываенную пазіцыю.

Апошнія навіны