BE RU EN

Каля Херсона байцы УСУ знішчылі пяць караблёў з расейскімі ДРГ

  • 31.01.2023, 15:51

Дыверсійныя аперацыі акупантаў былі сарваныя.

На Херсонскім кірунку ўзрасла актыўнасць дыверсійна-выведвальных груп акупацыйных войскаў РФ, асабліва пад Херсонам паміж выспамі.

Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў начальнік аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку Яўген Ерын.

Але Сілы абароны ўважліва сочаць за сітуацыяй. За апошні дзень было знішчана не менш за пяць лёгкаматорных лодак з дыверсійнымі групамі супраціўніка», — адзначыў Ерын.

З ягоных слоў, аб спробах наступлення з боку акупантаў на Херсонскім кірунку пакуль размова не ідзе.

Апошнія навіны