На подступах да Бахмута УСУ разбілі бліндаж з расейскай пяхотай
- 31.01.2023, 12:42
Стралковае падраздзяленне РФ спрабавала схавацца ў лесапаласе.
На подступах да Бахмута ў Данецкай вобласці памежнікі знішчылі бліндаж з расейскімі акупантамі. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Стралковае падраздзяленне РФ абсталявала ў лесапаласе імправізаваны бліндаж. Нашы байцы высачылі месца схованкі варожай пяхоты і ўдарылі па ім з мінамётаў», - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляецца, агнявы налёт разбурыў інжынерную забудову, пахаваўшы пад заваламі пяцярых захопнікаў. Яшчэ чацвёра акупантаў, як адзначылі ў ГПСУ, паранены.
Як паведамляў сайт Charter97.org, у Бахмуце і вакол горада ідуць пастаянныя баі, якія ўжо ператварыліся ў «сапраўднае пекла».