BE RU EN

Беларус зарабіў амаль два мільёны рублёў на хітрай схеме з нерухомасцю

  • 31.01.2023, 12:35

Схема працавала з 2016-га да 2021 года.

Дырэктар фірмы з Мазыра прыдумаў хітрую схему арэнды нерухомасці. За гэта на яго распачалі крымінальную справу, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.

Падазроны прадаў нерухомую маёмасць кампаніі свайму сваяку. Потым пакупнік зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і здаў нерухомасць у арэнду фірме нядаўняга ўладальніка будынка.

«Арэндную плату суб'екты гаспадарання пералічвалі на карт-рахунак прадпрымальніка. Пры гэтым пластыкавая карта ад карт-рахунку знаходзілася ў кіраўніка таварыства, грошы з карт-рахунку ён здымаў і яны выкарыстоўваліся на асабістыя патрэбы», — паведамілі ў КДК.

Схема працавала з 2016-га да 2021 год. За гэты час бізнэсовец атрымаў прыбытак сумай звыш 1,6 млн рублёў, з якога не быў выплачаны падаходны падатак у суме звыш 200 тысяч рублёў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйной суме ў дачыненні да кіраўніка фірмы распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны