BE RU EN

«Адразаць» Крым ад Расеі: экс-кіраўнік ЦРУ агучыў план вызвалення паўвыспы

  • 31.01.2023, 12:35

УСУ здольныя перабіць наземны «калідор».

Падчас вяснова-летняга наступу УСУ неабходна перакрыць для РФ наземны калідор у Крым. Менавіта гэты крок і стане пачаткам вызвалення паўвыспы ад Расеі.

Такое меркаванне экс-дырэктар ЦРУ Дэвід Пятрэус агучыў у інтэрв'ю The Washington Post.

Пасля блакавання наземнага калідора Масква будзе цалкам залежаць ад Керчанскага моста - адзінай злучальнай ніткі РФ і паўвыспы.

Складанай аперацыяй стане яшчэ адзін удар па мосце, які поўнасцю зробіць яго непрыдатным для эксплуатацыі. Тады МА РФ давядзецца спадзявацца толькі на паромную пераправу, што яшчэ больш ускладніць лагістыку.

Петрэус верыць у вынаходлівасць УСУ. Паводле ягоных слоў, калі Крым будзе цалкам блакаваны, а Кіеў атрымаў дальнабойныя набоі, то можна без праблем знішчыць усю ваенную інфраструктуру паўвыспы.

Таксама для правядзення вайсковай аперацыі ў вызваленні Крыма УСУ неабходныя будуць дроны. З іх дапамогай можна не толькі весці выведку, але і прымяніць у якасці першага ўдару па акупантах на паўвыспе.

Апошнія навіны