BE RU EN

Новы персанальны рэкорд: беларускі рыбак выцягнуў з палонкі велізарнага шчупака

  • 31.01.2023, 11:51

Даўжынёй рыбіна большая за метр.

Буйную рыбіну жыхар Баранавіч Аляксандр злавіў 29 студзеня на адным з вадаёмаў Баранавіцкага раёна. Са слоў рыбака, шчупак даўжынёй большы за метр і завесіў 10,5 кг, піша Intex-press.

- Зімовай лоўляй я займаюся блізу 10 гадоў. Папярэдні мой рэкорд шчупака быў 3 кг у 2018 годзе, пасля гэтага нічога такога буйнога не траплялася, - распавёў Intex-press Аляксандр.

Апошнія навіны