Эпічнае прыніжэнне Лукашэнкі ў Зімбабвэ
- 31.01.2023, 8:25
Вянок на шыі і саколкі-алкагалічкі.
Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 30 студзеня, прыляцеў у Зімбабвэ, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам краіны.
Аляксандра Лукашэнку сустрэлі ў аэрапорце Харарэ дзіўнымі скокамі.
На выхадзе з самалёта Лукашэнку надзелі на шыю вянок з белых, чырвоных і зялёных кветак. У аэрапорце яго прывітаў натоўп тутэйшых жыхароў, якія крычалі, спявалі і гралі на бубнах. Чацвёра зімбабвійцаў у нацыянальных галаўных уборах і саколках-алкагалічках выканалі перад Лукашэнкам і Эмэрсанам Мнангагвам нацыянальны танец.
У сеціве з гумарам адрэагавалі на візіт дыктатара ў афрыканскую краіну:
«Гэта найлепшыя палітычныя хаўруснікі для РБ і РФ», «Найвышэйшы пілатаж палітычнай кар'еры», «Мяняе бульбу на дзіды», «Да тамтэйшых шаманаў і варажбітак паехаў, свае ўжо нічога добрага не прарочаць», «Там ёсць «нашы» хлопцы са стынгерам?!», - пішуць каментатары.