BE RU EN

У Берасцейскай вобласці ўстанаўліваюць блокпасты

  • 23.01.2023, 15:00

Мясцовым жыхарам гавораць, што ідуць вучэнні.

У Столінскім раёне праходзяць вучэнні ў мантажы блок-пастоў. Жыхароў раёна просяць захоўваць спакой, піша мясцовае выданне «Палессе».

«Нагоды для хвалявання няма! Паважаныя жыхары Столінскага раёна. Цяпер на адцінках дарогі Р-6 і Р-88 у кірунку Пінска, Маньковіч, Стругі і рабочага пасёлка Рэчыца праводзяцца вучэнні для мантажу блокпастоў і арганізацыі прапускной здольнасці руху транспарту. Захоўвайце спакой», - гаворыцца ў паведамленні.

Столінскі раён мяжуе з трыма раёнамі Ровенскай вобласці Украіны. Шэраг населеных пунктаў Рэчыцкага і Стружскага сельсаветаў знаходзяцца ў памежнай зоне, для якой дзейнічае асобы рэжым наведвання.

Апошнія навіны