BE RU EN

Украінскія дэсантнікі паказалі фота з Салядара

  • 13.01.2023, 21:02

Баі ідуць у наваколлях горада.

Баі ў Салядары Данецкай вобласці былі жорсткімі і бязлітаснымі, а цяпер яны працягваюцца ў наваколлях горада. Пра гэта паведамляе 46-я асобная аэрамабільная брыгада ДШУ УС Украіны.

- Амаль шэсць месяцаў спатрэбілася расейскім акупантам для ўсведамлення марнасці і бесперспектыўнасці спроб штурмам узяць Бахмут. Таму з пачатку года яны перанеслі баявую актыўнасць на Салядар, каб адцягнуць медыйную ўвагу ад няўдач на бахмуцкім кірунку, - гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што ўвага - штосекундная, зброя - або ў пастаянным выкарыстанні, або ў пастаяннай гатоўнасці. Дэсантнікі распавялі, што рэгулярная змена тактыкі ворага патрабавала гнуткасці алгарытму дзеянняў іх падраздзяленняў. Закладам паспяховых дзеянняў стала ўніверсальнасць вайскоўцаў. Упраўленне, кантроль і каардынацыя дзеянняў камандавання брыгады былі на самым высокім узроўні.

- А улічваючы тое, што многія з байцоў прайшлі тут баявое хрышчэнне, наша брыгада годна вытрымала гэтыя надзвычай складаныя выпрабаванні. Баі на ўскраінах Салядара працягваюцца. «Ваяры нашай брыгады дзякуюць субратам з 77 асобнай аэрамабільнай брыгады ДШВ у абароне Салядара», - дадалі вайскоўцы.

Апошнія навіны