BE RU EN

Мапа баявых дзеянняў ва Украіне: Апублікаваныя новыя звесткі

  • 13.01.2023, 19:48

Якая цяпер сітуацыя на фронце.

У наваколлях Салядара ў Данецкай вобласці прадаўжаюцца актыўныя баявыя дзеянні паміж украінскімі абаронцамі і расейскімі акупантамі. Тым часам у Запарожскай вобласці дзве вёскі перайшлі ў «шэрую зону», паведамляе >РБК-Украіна

Аналітыкі адзначаюць, што інфармацыі пра фактычную сітуацыю ў Салядары няма, на ўскраінах горада ідуць упартыя баі паміж украінскімі абаронцамі і расейскімі акупантамі.

Акрамя таго, расейцы не пакідаюць спробаў захапіць Бахмут у Данецкай вобласці, аднак поспеху не дасягаюць.

Тым часам пасёлкі Мірнае і Даражнянка ў Запарожскай вобласці знаходзяцца ў так званай «шэрай зоне».

Так, расейцы часам заходзяць у Мірнае, але не маюць поўнага кантролю над ім. Тым часам у Даражнянцы акупанты толькі ў частцы сяла, далей прасунуцца ім не дае ўкраінская артылерыя.

Апошнія навіны