Сеанс нечуванай высакароднасці
- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 13.01.2023, 17:47
Як расейцам вярнуцца дадому.
Пакуль ніжні спікер Валодзін заклікае канфіскаваць маёмасць грамадзян, якія з'ехалі з РФ, прэс-Пяскоў заклікае змагацца за ўцекачоў, бо «гэта нашы людзі». Ну, акрамя тых, вядома, хто «скаціўся на варожы шлях» - мабыць, гаворка пра тых, хто адкрыта крытыкуе СВА.
Рэцэпт вяртання, калі не ўсіх, то большасці просты, рызыкні, Пяскоў, дай параду начальніку - спыніце СВА!
Пакуль працягваецца бессэнсоўная, жорсткая, крывавая «спецаперацыя», пакуль з кожнага імбрычка кожны дзень пагражаюць новай хваляй мабілізацыі, вайсковымі зборамі і да т.п., уцекачы, нават апалітычныя, вяртацца і не падумаюць.
Хаця ёсць і тыя, хто вернецца не проста ў мірную Расею, а ў Расею, у якой не будзе ва ўладзе ні Пуціна, ні яго прэс-сакратара, ні іншай яго абслугі.
Telegram-канал «СерпомПо»
Telegram-канал «СерпомПо»