У Беларусі значна падаражэла садавіна
- 13.01.2023, 17:27
Некаторая - амаль на палову.
Першае, што ў крамах і на рынках здзівіла беларусаў у новым годзе, - гэта значнае і істотнае падаражанне садавіны. Цытрусавыя да 5 рублёў падскочылі яшчэ да 31 снежня. Цяпер месцамі амаль на палову падняліся кошты вінаграду, пайшлі ўгору і кошты яблык.
Чым гэта абумоўлена і як спыніць падаражанне садавіны?
Пра гэта «Радыё Рацыя» пацікавілася ў грамадзян:
- Перавозка дарагая, можа, гэта ўплывае, не ведаю. Але кошты ўсе розныя. Мусіць, вось гэтую коштавую палітыку трэба перагледзець.
- А што зробіш? Вялікія транспартныя выдаткі. Што мы можам зрабіць? Бензін дарагі, самі ведаеце. Але ўсё адно трэба рэгуляваць, бо празмерна дорага.
- Як танней? Не есці вёдрамі, а пакрыху. І ўсё.
- Я думаю, на гэта павінны звярнуць увагу ўлады. А як яшчэ?
Як раней пісаў сайт Charter97.org, у пачатку гэтага года прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што рост коштаў у 2023 годзе непазбежны.