BE RU EN

Навукоўцы распавялі аб рацыёне ізраільцян 4000 гадоў назад

  • 13.01.2023, 17:14

Даследчыкі знайшлі дагістарычны лагер на поўдні Ізраіля.

Археолагі з Управы старажытнасцяў Ізраіля выявілі 8 страусавых яек побач з вогнішчам, якое выкарыстоўвалі качэўнікі ў пустыні. Дагістарычны лагер быў знойдзены падчас раскопак недалёка ад Бээр-Мілкі на поўдні Ізраілю, піша techinsider.

Блізкае размяшчэнне яек да вогнішча, імаверна, паказвае на тое, што яны былі наўмысна сабраныя качэўнікамі і ўжытыя ў якасці вячэры. Аднак падрабязнасці стануць вядомыя пасля далейшага лабараторнага аналізу.

Страусы ў ізраільскай пустыні - не нябачаная з'ява. Гэтыя гіганцкія птушкі доўгі час жылі ў рэгіёне, пакуль не вымерлі ў XIX стагоддзі.

Улічваючы, што ў адным страусавым яйку ў дзясяткі разоў больш пажыўных рэчываў, чым у курыным, нядзіўна, што старажытныя качэўнікі ўжывалі іх у ежу.

Цікава і тое, што на месцы археалагічных раскопак не было знойдзена касцей птушкі. Імаверна, людзі не спрабавалі паляваць на страусаў, а здавольваліся толькі іх гіганцкімі яйкамі.

Страусавыя яйкі ў той час выкарыстоўваліся не толькі як крыніца ежы: у некаторых выпадках яны станавіліся дэкаратыўнымі прадметамі, рытуальнымі артэфактамі падчас пахавання, а таксама сасудамі для захоўвання вады.

Цяпер навукоўцы плануюць рэканструяваць яйкі «як пазл», каб даведацца аб больш аб канкрэтных відах страусаў, якія іх адклалі, а таксама аб тым, як менавіта гэтыя яйкі гатаваліся.

Апошнія навіны