BE RU EN

СМІ: Паводзіны Пуціна на вайсковай нарадзе выклікалі новыя падазрэнні пра ягоную хваробу

  • 13.01.2023, 15:20

Кіраўнік Крамля хавае прыкметы разладу здароўя на руках?

На апошняй вайсковай нарадзе, паказанай на тэлевізіі, расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін, здавалася, «абараняў» сваю руку, што выклікала новую хвалю чутак пра ягоны стан здароўя, піша Daily Star.

Ён таксама неаднаразова паціраў тыльны бок сваёй правай рукі.

Відэазапіс, апублікаваны Крамлём, аднавіў падазрэнні аб стане здароўя Пуціна, які не раскрываецца.

Падчас сустрэчы з расейскімі ўрадавымі чыноўнікамі, на якой ён прыкметна выйшаў з сябе ў размове з віцэ-прэм'ерам Дзянісам Мантуравым можна некалькі разоў заўважыць, што Пуцін нібыта абараняе сваю правую руку левай.

У кастрычніку мінулага года выказваліся здагадкі, што ў Пуціна на тыльным баку далоні былі «сляды», якія маглі застацца пасля кропельніцы, калі ён сустракаўся з мабілізаванымі вайскоўцамі ў Разані.

Ён таксама схільны хапацца за куты сталоў правай рукой, і кажуць, што гэта можа быць звязанае з тым, што дыктатар спрабуе спыніць яе дрыжанне.

Таксама на новых кадрах ён складае рукі разам і сціскае левую руку ў кулак падчас размовы са сваімі падначаленымі.

У Расеі ходзяць чуткі, што 70-гадовы Пуцін хворы на рак, на хваробу Паркінсона на ранняй стадыі і на іншыя захворванні, уключаючы шызаафектыўны разлад.

Больш не бачна, каб былы мачо Пуцін гуляў у хакей ці пазіраваў топлес верхам на кані.

Расейцы чакаюць, ці будзе Пуцін купацца ў палонцы на наступным тыдні падчас праваслаўнага свята Вадохрышча, што ў мінулым было яго ўлюбёным піяр-ходам.

Падчас віртуальнага пасяджэння ўрада Пуцін прадэманстраваў сваю лютасць і стрэс праз калапс расейскай эканомікі і правал ваенных дзеянняў, публічна прынізіўшы намесніка прэм'ер-міністра і зноў страсянуўшы сваё вышэйшае кіраўніцтва.

Угневаны дыктатар раскрытыкаваў 53-гадовага міністра прамысловасці і гандлю Расеі Дзяніса Мантурава за тое, што ён не змог закупіць вайсковыя і цывільныя самалёты.

Пуцін абвінаваціў палітыка-мультымільянера ў тым, што ён «валяе дурня» пасля таго як ён лётаў на святы ў краіну NATO Турцыю.

«У вас звярстана, але кантрактаў няма. Я ж вам гавару. Чаго мы тут з вамі пікіравацца будзем? Я ведаю, што кантрактаў на прадпрыемствах няма. Дырэктары сказалі. Ну чаго вы сапраўды дурня валяеце? - Сказаў Пуцін.

Расейскі дыктатар заявіў міністру, што ў яго ёсць адзін месяц, каб разабрацца з блытанінай, якая прывяла да недахопу вайсковых самалётаў для ВПС і адмовы ад паставак новых самалётаў грамадзянскім кампаніям, якія пацярпелі ад заходніх санкцый.

Апошнія навіны