Відэафакт: У Слуцку кіроўца мікрааўтобуса памёр за стырном
- 13.01.2023, 14:38
Аўтамабіль выехаў на скрыжаванне і рэзнуўся ў трактар.
У Слуцку кіроўцу мікрааўтобуса стала дрэнна падчас руху, піша Slutsk-Gorod.by.
На відэа з камеры відэаназірання відаць, як мікрааўтобус Mercedes коціцца па вуліцы Гагарына, выязджае на скрыжаванне на чырвонае і сутыкаецца з трактарам.
"На жаль, мужчына памёр на месцы", — піша выданне.