Унікальны бой спецназа УСУ: снайпер «зняў» выведніка, а гранатамётчыкі расстралялі бліндаж расейцаў
- 13.01.2023, 14:13
Байцы ССА паказалі буйным планам паспяховы штурм пазіцыі ворага.
Падчас выканання адной з задач група Сіл спецыяльных аперацый УС Украіны выявіла блізу дзясятка расейскіх салдат, кулямётны разлік, добраўпарадкаваныя наглядальныя пункты ворага.
Як паведамляе Цэнзор.НЕТ, не марудзячы воіны ССА пастанавілі скарыстацца магчымасцю і раптам атакаваць ворага.
Дакладным стрэлам снайпер патрапіў у назіральніка супраціўніка, кулямётчыкі знішчылі варожы кулямётны разлік і пачалі знішчаць асабовы склад, з ручнога гранатамёта ваяры ССА расстралялі бліндаж расейцаў. Пасля нанясення агнявой паразы ворагу група адышла.
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео