Bloomberg: Кітай наносіць новы ўдар па Расеі
- 13.01.2023, 14:09
Поўная замена расейскай нафты на сусветным рынку становіцца ўсё больш рэальнай.
Заходнія краіны шукаюць замену расейскай нафце і іншым відам паліва пасля ўвядзення столі коштаў. Найважнейшым фактарам могуць стаць пастаўкі з Кітая, піша Bloomberg.
Варта адзначыць, што ў 2022 годзе Еўразвяз імпартаваў блізу 220 млн барэляў дызпаліва з РФ. Няпроста замяніць такі аб'ём, але гэтая задача цалкам выканальная.
Як пішуць аналітыкі з Bloomberg, найбольш рэальнай новай крыніцай паставак паліва ў краіны ЕЗ і Вялікую Брытанію з'яўляюцца як ЗША, якія павялічылі экспарт, так і азіяцкія краіны, у тым ліку і КНР.
Падкрэсліваецца, што працэс замены расейскай нафты на еўрапейскім рынку, а таксама пераразмеркаванне плыняў экспарту паліва ўжо ажыццяўляецца.
Адгрузка дызпаліва з Кітая ў снежні мінулага года дасягнула самага высокага ўзроўню з 2016 года.