BE RU EN

The Washington Post: Пуцін у катастрафічнай сітуацыі

  • 13.01.2023, 12:37

Дыктатар не ведае, каму даверыць кіраваць вайной.

11 студзеня міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прызначыў камандзірам так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыяй» начальніка Генштаба Валерыя Герасімава. Сяргей Суравікін, які ўзначаліў яе ў кастрычніку, паніжаны на пасадзе да намесніка камандзіра.

Гэтая ракіроўка сведчыць пра тое, што Пуцін спрабуе выправіць праблемы расейскага войска. Пра гэта выданню The Washington Post заявіў аналітык і экспэрт у бяспецы Марк Галеоці.

"Ён (Пуцін, - рэд.) думае, што ўсё, што трэба, - гэта новы чалавек", - адзначыў экспэрт.

Пуцін мяркуе, што Суравікін павінен пакутаваць, паколькі не змог дабіцца значных перамог на фронце.

Выданне піша, што кадравыя перастаноўкі ў вайсковым кіраўніцтве выявілі рост супярэчнасцяў у камандаванні. Аналітыкі мяркуюць, што паніжэнне Суравікіна на пасадзе было відавочным грэбаваннем да кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава і кіраўніка ПВК «Вагнера» Яўгена Прыгожына.

Расейскі палітолаг Таццяна Станава думае, што Пуцін не можа вызначыцца, каму менавіта трэба даверыць кіраўніцтва вайной з Украінай - Суравікіну і яго прыхільнікам або Герасімаву і яго аднадумцам.

«Праз некалькі месяцаў могуць прыбраць і Герасімава», - не выключыла яна.

Якімі б ні былі сапраўдныя мэты зменаў у кіраўніцтве, яны паказваюць, што Пуцін ніяк не чакаў апынуцца ў такой катастрафічнай сітуацыі, адзначае выданне.

Апошнія навіны