У Менску хлопчык самавольна сышоў з лякарні і знік
- 13.01.2023, 12:32
Яго шукаюць амаль 24 гадзіны.
У Менску адшукваецца дзевяцігадовы Уладзіслаў Саковіч, які самавольна сышоў з лякарні.
Вядома, што хлопчык ляжаў у шпіталі па вуліцы Якубоўскага. У чацвер, 12 студзеня, ён сам сышоў са шпіталя ў прамежку паміж 15.00 і 16.15 і знік. Маленькага менчаніна шукаюць амаль 24 гадзіны.
На выгляд знікламу Уладзіславу Саковічу блізу 9-10 гадоў, ён хударлявы, рост 150 сантыметраў, валасы цёмна-русага колеру. З лякарні хлопчык пайшоў у цёмна-сіняй куртцы, чорных штанах і чорнай шапцы.
Калі вам нешта вядома пра знікненне, патэлефануйце "102".