BE RU EN

У Беларусі прывялі ў баявую гатоўнасць падраздзяленні артылерыстаў

  • 13.01.2023, 11:58

Вайскоўцам далі загад выконваць «задачы па прызначэнні».

Беларусь прывяла ў гатоўнасць падраздзяленні артылерыстаў у рамках «баявога зладжвання» супольна з групоўкай войскаў РФ.

Аб гэтым паведамляе Мінабароны Беларусі.

Паводле звестак ведамства, артылерысты гатовы да выканання «задач па прызначэнні».

«Сёння ў рамках правядзення супольных мерапрыемстваў баявога зладжвання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расеі, артылерыйскія падраздзяленні 11-й асобнай механізаванай брыгады прыводзяцца ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны