У Мінабароны Украіны расказалі, што напраўду адбываецца ў Салядары
- 13.01.2023, 10:29
Ноч была гарачай.
У Міністэрстве абароны Украіны распавялі аб баях за Салядар Данецкай вобласці.
"Ноч у Салядары была гарачай, працягваліся баі", - напісала ў Telegram намесніца міністра абароны Ганна Маляр.
Паводле ейных звестак, вораг кінуў амаль усе асноўныя сілы на данецкі кірунак і падтрымлівае высокую інтэнсіўнасць наступу.
«Нашыя байцы смела спрабуюць утрымаць абарону. Гэта складаны этап вайны, але мы пераможам. Сумневаў няма», - дадала Маляр.
Раней сайт Charter97.org паведамляў, што 12 студзеня падчас контратакі УСУ адбілі не толькі адзін з руднікоў Салядара, але і чыгуначную станцыю.