Рэальная сітуацыя ў Салядары і Бахмуце: звесткі ISW
- 13.01.2023, 8:45
Амерыканскія аналітыкі адзначаюць вялікае знясіленне расейскіх войскаў.
Расейскія сілы, магчыма, кантралююць увесь Салядар. Аднак захоп усяго горада не стане важнай падзеяй у аператыўным значэнні і наўрад ці прадвесціць немінучую аблогу Бахмута.
Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Са звестак аналітыкаў, украінскія сілы больш не падтрымліваюць арганізаваную абарону ў Салядары.
Войскі РФ, магчыма, выцеснілі ўкраінскія сілы з заходняй ускраіны горада.
Аналітыкі адзначылі, што Генштаб УСУ 12 студзеня ў асноўным не паведамляў аб тым, што ўкраінскія сілы адбілі расейскія атакі на Салядар у параўнанні са справаздачамі днём раней.
Расейскія крыніцы сцвярджалі, што расейскія сілы вядуць зачыстку Салядара.
Расейскія блогеры 12 студзеня размясцілі кадры, на якіх «вагнераўцы» свабодна гуляюць па Салядары, і заявілі, што яны наведвалі населены пункт разам з расейскімі войскамі, пішуць экспэрты.
На іх думку, заява прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ад 12 студзеня аб тым, што ўкраінскія сілы захоўваюць пазіцыі ў Салядары, можа мець на ўвазе абарончыя пазіцыі побач, але не ў Салядары.
Расейскія інфармацыйныя аперацыі перабольшылі важнасць Салядара, што ў найлепшым выпадку з'яўляецца «піравай тактычнай перамогай», мяркуюць экспэрты.
ISW па-ранейшаму мяркуе, што захоп Салядара - не дазволіць расейскім сілам усталяваць кантроль над крытычна важнымі ўкраінскімі наземнымі камунікацыямі ў Бахмуце, а таксама не палепшыць становішча расейскіх войскаў для аблогі горада найбліжэйшым часам.
Расейскія сілы, магчыма, захапілі Салядар пасля таго, як накіравалі значныя рэсурсы для тактычнай перамогі з вялікім знясіленнем, якое паскорыць магчымую кульмінацыю аслабленых расейскіх сіл пад Бахмутам, рэзюмуюць у ISW.