УСУ пайшлі ў контратаку ў Салядары і адбілі адзін з руднікоў і чыгуначную станцыю
- 13.01.2023, 11:09
Лінія фронту зараз праходзіць па заходніх ускраінах горада.
Узброеныя сілы Украіны правялі контратаку ў Салядары, падчас якой адбілі ў супраціўніка адзін з руднікоў і чыгуначную станцыю.
Пра гэта паведаміў ваенны карэчпандэнт Андрэй Цапліенка, апублікаваўшы ў сваім Telegram-канале перапіску з украінскім байцом, чыё падраздзяленне знаходзіцца ў Салядары.
У паведамленні гаворыцца, што лінія фронту зараз праходзіць па заходніх ускраінах горада.
У сваю чаргу, намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр заявіла, што супраціўнік працягвае наступ у Салядары, спрабуючы прарваць ўкраінскую абарону і захапіць горад.
Акрамя таго, расейцы працягваюць спробы аблогі Бахмута. Для гэтага яны выкарыстоўваюць атрады «вагнераўцаў» і рэгулярныя войскі.
«Нашы ваяры мужна ўтрымліваюць пазіцыі і наносяць ворагу шматлікія страты», - напісала намесніца кіраўніка Мінабароны.