У Маскве невядомыя расстралялі аўтамабілі з вайсковай сімволікай
- 13.01.2023, 8:22
На адным з аўто была налепка «Сваіх не кідаем».
Уночы 12 студзеня невядомыя абстралялі прыпаркаваныя аўто ў Маскве ў Новаўладыкінскім праездзе. Вядома, што пацярпелі аўтамабілі прыхільнікаў вайны ва Украіне.
Так, на Audi была налепка «Сваіх не кідаем», а Kia з георгіеўскай стужкай пад пярэднім шклом.
Як паведамляе ТГ-канал «Асцярожна, Масква», уладальнікі аўто звярнуліся з заявай у паліцыю. З іх здагадак, аўто былі пашкоджаныя невыпадкова. Стралок іх нібыта абраў праз «патрыятычныя знакі».
У пабліках расейцы неахвотна каментуюць гэтую тэму, баючыся, што за кожнае слова яны могуць апынуцца ў аддзяленні паліцыі. Аднак большасць карыстальнікаў усё ж патрабуе знайсці стралка і пакараць яго. Многія нават патрабуюць расправы над невядомым.
У паліцыі расейскай сталіцы пакуль не пракаментавалі інцыдэнт з z-налепкамі.