BE RU EN

УСУ ўвайшлі ў Дробышава пад Ліманам

  • 30.09.2022, 21:11

Украінцы заканчваюць атачэнне расейцаў на Ліманскім кірунку.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі паселішча мескага тыпу Дробышава, якое знаходзіцца ў Ліманскай тэрытарыяльнай грамадзе Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе афіцэр УСУ Анатоль Штэфан.

«Дробышава – паселішча ў ліманскі гарадской тэрытарыяльнай грамадзе Данецкай вобласці пад кантролем УСУ», – напісаў ён.

81-я ААМБр запісала відэа, у якім паведаміла аб дэакупацыі населенага пункта ў пятніцу, 30 верасня.

Апошнія навіны