Кіроўцаў «Яндэкс Go» у Менску сталі масава блакаваць?
- 3.09.2022, 15:25
Кампанія пракаментавала інфармацыю пра дзіўныя паведамленні для таксістаў.
Чытач «Люстэрка» паведаміў, што ў Менску з 1 верасня кіроўцаў сэрвісу таксі «Яндэкс Go» нібыта сталі масава блакаваць. У кампаніі гавораць, што росту колькасці адключэнняў ад сэрвісу не было.
Паводле словаў чытача, кіроўцы сталі атрымліваць паведамленні з абвесткай пра прыпыненне доступу да сэрвісу і папярэджаннем, што ён будзе адноўлены праз 50 дзён.
У прэс-службе «Яндэкс Go» нам сказалі, што ў апошні час росту адключэнняў ад заказаў у сэрвісе не было. Новыя тэхналогіі маніторынгу парушэнняў, якія маглі б павысіць колькасць адключаных кіроўцаў, таксама не ўводзіліся.
– Кіроўца можа страціць доступ да заказаў за грубыя або паўторныя парушэнні стандартаў сэрвісу. Напрыклад, калі ён неаднаразова патрабуе ў карыстальнікаў павялічыць аплату паездкі або просіць скасаваць заказ, – кажуць у кампаніі. – Наша служба падтрымкі гатовая аператыўна праверыць адключэнне доступу, паказаць ягоную прычыну і парадак вяртання да заказаў. Нагадаем, што раней у Беларусі пачаў працаваць незалежны камітэт кіроўцаў для перагляду бестэрміновых абмежаванняў (новаўвядзенне не тычыцца грубых парушэнняў). Можна падаць заяўку ў спецыяльную групу, і пасля разбору кіроўцы дадуць рэкамендацыю сэрвісу на кожны выпадак.